Выдавецтва «Лімарыус» выдавала шмат кніг па гісторыі і культуры Беларусі, у яго была цэлая серыя «Беларуская мемуарная бібліятэка», якой апекаваўся сярод іншых Аляксандр Фядута — адзін з абвінавачаных па справе аб «захопе ўлады» і замаху на Аляксандра Лукашэнку. Некаторыя кнігі выдавецтва, прысвечаныя літаратуры і гісторыі ХІХ стагоддзя, ён сам і рыхтаваў да друку.

Публікаваліся ў выдавецтве і ўласныя творы Фядуты, у тым ліку ўспаміны «Мой маленькі Парыж», напісаныя ў мінскай «амерыканцы» падчас адносна кароткатэрміновага арышту ў 2010—2011 гадах. 

13 мая Міністэрства інфармацыі на тры месяцы прыпыніла працу выдавецтва. Прычынай ведамства назвала парушэнне пункта 3 артыкула 28 Закона «Аб выдавецкай справе». Паводле меркавання Мінінфарма, «Лімарыус» парушыў тэрмін паведамлення аб змене звестак, якія падлягаюць уключэнню ў Дзяржаўны рэестр выдаўцоў, вытворцаў і распаўсюджвальнікаў друкаваных выданняў.

Закрыццё выдавецтва «Лімарыус», як таксама і іншых беларускіх выдавецтваў, якія патрапілі пад палітычна матываваны рэпрэсіўны каток рэжыму цягам апошніх месяцаў — моцны і несумненна адмыслова разлічаны ўдар па беларускай нацыянальнай культуры. 

Чытайце таксама:

Зміцер Вішнёў: «Галіяфаў» больш не будзе, і ў кніжнай прасторы пры цяперашнім рэжыме няма перспектыў

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
XXX / Адказаць
25.08.2022
1937.................
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру