Паводле сцэнарыя, Лукашэнка і Пуцін сталі ўдзельнікамі шоў «Хто хоча стаць дыктатарам» у эфіры «Гаага ТБ» — пародыя на праграму «Хто хоча стаць мільянерам».

«Уладзімір Пуцін — дыктатар, які ўсё можа адной левай, таму што правая рука ўжо не рухаецца, і Аляксандр Лукашэнка — адзіны ў свеце калгаснік, у якога ёсць слугі», — так прадставіў іх гледачам вядучы.

Першым пытаннем было, ці нападзе Беларусь на Украіну?

Варыянт А: Не.

Варыянт Б: Так.

Варыянт С: Верагодна.

Лукашэнка ўвесь час крычыць: «Не». Але Пуцін кажа:

— Давайце лепш я! Мне здаецца, правільным будзе варыянт «Б: Да».

— Канечна, Б: Да, — паўтарае за ім Лукашэнка. — Будзе «бэда», калі мы нападзём. А вось каб не было бяды, наш адказ А: Не.

Наступнае пытанне ў карцінках.

Пуцін здагадваецца, што сэнс задання — адказаць, якой смерцю ён памрэ.

— Давайце разважаць, — кажа Лукашэнка. — Вы — асоба неардынарная, таму і смерць ваша павінна быць нестандартнай. Можа на вас слон наступіць?

— Наўрад ці, — не пагаджаецца Пуцін.

— Можа тады, калі вы будзеце праводзіць відэаканферэнцыю, вялікі экран на вас як жахне?

— Цікавая версія, але гэта трызненне.

— Ладна. Тады, можа, вам у лімузін забудуць пакласці туфлі на высокіх абцасах, вам будзе сорамна выходзіць, і вы зажыва зварыцеся ў гэтай чорнай машыне як забыты сабака, — шчыруе ў варыянтах смерці калегі Лукашэнка.

— Глупства, — катэгарычна не згодны Пуцін. — Не забудуць пакласці.

— Тады, можа, вы будзеце есці і падавіцеся?

— Чым? — здзіўлены Пуцін.

— Украінай, напрыклад, — выказвае здагадку вядучы.

Пасля шэрагу няўдалых спроб Лукашэнка прапануе «самы надзейны варыянт».

— Гэта калі прыбіральшчыца ў бункеры будзе мыць падлогу, вы будзеце заходзіць у бункер і… застрэліцеся.

— Як я разумею, адказ на гэтае пытанне мы даведаемся крыху пазней. Спадзяваюся, вельмі скора, — рэзюмуе вядучы.

Наступнае пытанне. Трэба з літар «Х, Й, У, О, Л» скласці слова.

Пытанне: як у часы прыгоннага права называлі чалавека, што выслужваўся перад высокімі чынамі?

— Уладзімір Уладзіміравіч, а што, ёсць нехта вышэйшы за вас, перад кім вам трэба выслужвацца?

— Аляксандр Рыгоравіч, вы пра што цяпер?

— Пра загаданае слова.

— Гэта слова «холуй», — кажа Пуцін.

— А, холуй… — здзіўляецца Лукашэнка.

— А вы пра што падумалі?

— Пра вас падумаў, — кажа Лукашэнка, відавочна, намякаючы на вядомую крычалку пра Пуціна.

Вядучы нагадаў гледачам, што ў эфіры шоў «Хто хоча стаць дыктатарам» і ў студыі сёння дыктатары, якія «выдумалі новы від спорту «хакей у паддаўкі».

Наступнае заданне. На яго спачатку паказалі адказы: рэпрэсіі, забарона на свабоду слова, сілавое падаўленне пратэстаў.

— Гэта вы цяпер назвалі ўсе маі хобі, — заўважыў Лукашэнка.

Пытанне было: Якая з гэтых праяваў дыктатуры ў вашай краіне праяўляецца больш яскрава?

Лукашэнка не змог абраць, бо ўсё падыходзіла і падабалася.

Вызваўся Пуцін.

Вядучы зрабіў яму заўвагу, што калі ён ведае адказ, то трэба націснуць на кнопку.

— Канечне. Лёгка, — сказаў Пуцін, але не змог падняць руку, за дзеяздольнасцю якой сочаць нават СМІ.

Наступнае пытанне. Трэба знайсці адрозненні паміж двума фота. На адным — Гітлер і Мусаліні. На другім — Пуцін і Лукашэнка.

Тут Лукашэнка знайшоўся.

— Глядзіце, у іх вусаты высокі, а лысы — маленькі. А ў нас — вусаты высокі, а лысы …. Няўдалы прыклад, — згарнуў думку Лукашэнка.

На дапамогу прыйшоў Пуцін.

— Усё проста. На першым здымку лідар Італіі і лідар Германіі, а на другім здымку — лідар Расіі і Беларусі.

— Ну дык і я ж побач стаю. Чаму вы пра гэта прамаўчалі? — пакрыўдзіўся Лукашэнка.

Пытанні бліца. Трэба працягнуць выраз «Дэмакратыя — гэта…»

— … магчымасць народа выбраць сабе дыктатара, — даў адказ Лукашэнка.

Яшчэ адно заданне працягнуць фразу:

— Беларуская армія — самая…

— … мірная, — знайшоўся Лукашэнка.

— Чаму?

— Бо выкарыстоўвалася выключна супраць мірнага насельніцтва.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
ну тип / Адказаць
25.08.2022
— Уладзімір Уладзіміравіч, а што, ёсць нехта вышэйшы за вас, перад кім вам трэба выслужвацца?
— Гэта хо Луй, — кажа Пуцін.
— А, хо луй… — «здзіўляецца» Лукашэнка.
1
Охтас / Адказаць
26.08.2022
Честно говоря, этот квартал и юмор - это диаметрально противоположные вещи. Давайте вспомним как они шутили про Томос и называли его термосом. Давайте вспомним как они шутили про Майдан и говорили, что омону нужно выдать эбонитовые палочки, которыми если бить демонстрантов можно вырабатывать электричество. Давайте вспомним как Зеленский в Юрмале высказался про Украину - эти слова Наша Нива точно не опубликует, потому что там публичное оскорбление страны. За такое обычно сажают. Поэтому я повторюсь: шуточки квартала и юмор - это диаметрально противоположные вещи.
0
Максим Дизайнер / Адказаць
27.08.2022
Охтас

Да нет у украинцев вкуса. У большинства, кто эту чушь сделал главным юмористическим проектом страны.
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру