Фота: pixabay.com

Доўгатэрміновыя наступствы кавіду ўсё больш хвалююць вучоных. Выглядае, што наперадзе ў чалавецтва хваля хранічных захворванняў, выкліканых перажытым кавідам, і яны могуць узнікнуць у больш чым 100 мільёнаў чалавек. Большасць людзей — недзе 62-70% — скардзіцца на тое, што пасля кавіду ў іх пачаліся разлады нервовай сістэмы, піша onet.pl.

Размова не толькі пра неўралагічныя праблемы, але і пра разлады псіхікі. Усё гэта дакладна вывучылі аўтары даследавання, апублікаванага некалькі дзён таму ў выданні The Lancet Psychiatry.

Пачнём з добрых навін: праца навукоўцаў не знайшла ў людзей, што перахварэлі на кавід, доўгатэрміновай рызыкі разладаў накшталт павышанай трывожнасці ці дэпрэсіі. Але ж ёсць і дрэнныя вынікі: рызыка шэрагу небяспечных хваробаў, у тым ліку дэпрэсіі, можа захоўвацца ў былых хворых на кавід на працягу да двух гадоў з моманту хваробы.

Каб зрабіць такія высновы, навукоўцы прааналізавалі даныя прыкладна 1,2 мільёнаў чалавек, якія захварэлі на кавід у перыяд з 20 студзеня 2020 года па 13 красавіка 2022 года, і параўналі іх з данымі аналагічных па стане здароўя і іншых характарыстыках людзей, якія на кавід не хварэлі, але перанеслі іншыя рэспіраторныя інфекцыі.

Высветлілася, што ў тых, хто перанёс кавід, узмацняліся сімптомы трывожных разладаў, але на працягу некалькіх наступных месяцаў рызыка павышанай трывожнасці і дэпрэсіі ў гэтых людзей зніжалася да ўзроўню кантрольнай групы. Тым не менш, нават праз амаль два гады пасля кавіду ў удзельнікаў даследавання адзначалі павышаную рызыку праблем з памяццю і кагнітыўнымі здольнасцямі, дэменцыі, псіхатычных разладаў, эпілепсіі і сутаргаў.

Калі ж размова ішла пра больш новыя штамы кавіду, то-бок пра дэльту і амікрон, то тыя, хто хварэў на іх, мелі павышаную рызыку ішэмічнага інсульту, праблем з памяццю ці ўвагай, бяссонніцы, трывожных разладаў, эпілепсіі і сутаргаў. Наступствы кавіду не абмінулі і дзяцей: у першыя паўгода пасля хваробы тыя маюць павышаную рызыку праблем з памяццю ці ўвагай, бяссонніцы і сутаргаў.

Доктар Салавей: Ізноў пайшоў рост захворвальнасці на кавід, засцерагайцеся і прышчапляйцеся

30% інфіцыраваных людзей маюць посткавід. Вось у чым яго небяспека

Сталі вядомыя пяць прыкмет новага штаму кавіду, якія вы можаце не заўважыць

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

4
Гость / Адказаць
25.08.2022
Получается , что Лукашенко был прав говоря 1,5-2года назад о коронно-психозе? Предвидец однако.
0
Госць / Адказаць
25.08.2022
Гость , ага, мозаичный предвидец
0
Гость / Адказаць
26.08.2022
Госць

Ковидный параноик
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру