Па словах эксперткі, падлетка знайшлі мёртвым у яго ложку — ён проста не прачнуўся. Цела дзіцяці паступіла ў аддзел на экспертызу, спецыялістам давялося высвятляць прычыну смерці.
— Бянтэжыла адна акалічнасць: аэразольны дэзадарант, заціснуты ў яго кулаку, — адзначыла яна.
Ускрыццё паказала, што непасрэднай прычынай смерці была механічная асфіксія, то-бок удушэнне: хлопчык ляжаў так, што яго рот і нос былі закрытыя падушкай.
Але пры дадатковым судова-хімічным даследаванні высветлілася, што ва ўнутраных органах і крыві падлетка былі рэчывы, якія ўваходзяць у склад аэразоляў. Дзіця вырашыла паспрабаваць «кайф» ад ўдыхання спрэю. Лічыцца, што гэта мае таксічны эфект. Хлопчык страціў прытомнасць, пры гэтым ляжаў тварам у падушку. Ад гэтага і наступіла смерць, — распавяла эксперт.