Спусташэнне могілак нагадвае маштабную спецаперацыю. Дарогі да месца, дзе адбываецца акт варварства, блакуюцца міліцыяй. А абураных мясцовых жыхароў, якія спрабуюць сфатаграфаваць учыненае злачынства, палохаюць турэмным зняволеннем. 

У Суркантах палеглі 57 жаўнераў Арміі Краёвай, гэта здарылася 23 жніўня 1944 года ў баі з 3-м батальёнам НКУС, які акружыў атрад падпалкоўніка АК Мацея Клянкевіча «Котвіча». Імаверна, менавіта на гадавіну бою ўлады прымеркавалі знішчэнне польскага пахавання.

Пахаванне загінулых польскіх жаўнераў, праз страх мясцовых жыхароў перад саветамі, адбылося не на мясцовых могілках, а на полі, каля могілак паўстанцаў 1863 год, з удзелам мясцовага святара літоўскай нацыянальнасці. У савецкія часы мясцовыя жыхары не дазволілі заараць магілу для калгаса. 8 верасня 1991 года польскія жаўнеры былі эксгумаваныя і пахаваныя на месцы, дзе спачываюць і цяпер.

Так выглядаюць магілы цяпер

Гэта не першы выпадак у Беларусі. Раней пахаванні жаўнераў польскай Арміі Краёвай былі метыдычна знесеныя ў Качычах, Ваўкавыску, Мікулішках, Стрыеўцы ды іншых месцах Гродзенскай вобласці.

Клас
4
Панылы сорам
6
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
5
Абуральна
65

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?