Аднак варта ўлічваць, што гэта заробак «бруднымі». Калі вылічыць падаткі, то памер зарплаты складзе 1414 рублёў, а памер медыяннага заробку яшчэ меншы.

Таксама, паводле звестак статыстыкі Белстата, у параўнанні з ліпенем 2021-га рэальныя заробкі ў Беларусі знізіліся ў сярэднім на 5,9%.

Па ўзроўні намінальнай зарплаты традыцыйна лідзіруе Мінск — 2265,7 рубля. У Мінскай вобласці яна склала 1628,4 рубля, Гродзенскай — 1478,9, Гомельскай — 1466,6, Брэсцкай — 1443,6, Віцебскай — 1397,3, Магілёўскай — 1343,6.

Больш за ўсё атрымлівалі работнікі сектара інфармацыі і сувязі — 4801,3 рубля. Следам ідуць прадстаўнікі сферы фінансаў і страхавання (2548,9), прафесійнай, навуковай і тэхнічнай дзейнасці (2035,1), прамысловасці (1736,3), будаўніцтва (1685,3), транспарту і лагістыкі (1611,1), аптовага і рознічнага гандлю (1490,1).

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0