Фота: Sina Schuldt/dpa via AP

Фота: Sina Schuldt/dpa via AP

Паводле інфармацыі афіцыйных уладаў, гэта першы ў свеце такі парк пасажырскіх цягнікоў. Вадародныя экспрэсы замянілі 15 дызельных цягнікоў, якія раней курсіравалі на неэлектрыфікаваных каляінах у зямлі Ніжняя Саксонія.

Такім чынам урад Германіі падтрымаў пашырэнне выкарыстання вадароду ў якасці чыстай альтэрнатывы выкапнёваму паліву.

Кіраўнік зямлі Штэфан Вайль сказаў, што праект коштам 93 млн еўра з'яўляецца «выдатным прыкладам» намаганняў Ніжняй Саксоніі, накіраваных на тое, каб зрабіць сваю эканоміку больш экалагічнай.

Цягнікі французскай кампаніі Alstom эксплуатуюцца рэгіянальнай чыгуначнай кампаніяй LNVG на маршрутах паміж паўночнымі гарадамі Куксхафен, Брэмерхафен, Брэмервердэ і Букстэхудэ. Alstom заяўляе, што цягнікі Coradia iLint маюць запас ходу да 1000 кіламетраў і максімальную хуткасць 140 км/г.

Выкарыстоўваючы вадарод, атрыманы з аднаўляльных крыніц энергіі, цягнікі будуць эканоміць 1,6 млн літраў дызельнага паліва штогод. Цяпер вадарод вырабляецца як пабочны прадукт хімічных працэсаў, але нямецкая газавая кампанія Linde плануе на працягу трох гадоў вырабляць яго на месцы, выкарыстоўваючы толькі аднаўляльныя крыніцы энергіі.

Клас
41
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1