Фота: pixabay.com

Фота: pixabay.com

Галоўнае — не перастарайцеся са шкоднымі дадаткамі для кавы, асабліва з цукрам. Таксама не забывайце пра разумны сэнс і ўстрымлівайцеся ад піцця кавы бліжэй да вечара і ўвечары, бо гэта можа пагоршыць якасць сну, нават калі вам так і не здаецца.

Перш за ўсё, вы можаце дадаць у каву крыху карыцы. Яна добра спалучаецца са смакам гэтага напою, а таксама мае карысныя ўласцівасці: паніжае ўзровень глюкозы, халестэрыну і трыгліцэрыдаў у крыві, што асабліва важна для дыябетыкаў. Карыца таксама цудоўна падкрэслівае смак кавы, таму ёй можна замяняць цукар ці падсалоджвальнікі. Але перабіраць з карыцай не трэба, яна канцэраген.

У варанай каве ёсць рэчыва кафестол, якое можа павышаць узровень халестэрыну ў крыві. Але ж можна лёгка знізіць колькасць кафестолу — проста выкарыстоўвайце падчас гатавання кавы папяровы фільтр. Ён прыбярэ лішкі кафестолу, але пры гэтым пакіне ў каве кафеін і карысныя антыаксіданты.

Шмат хто любіць дадаваць у каву вяршкі, але старайцеся не браць для гэтай мэты штучныя вяршкі і тыя, у якіх мала тлушчу. Яшчэ горш, калі вы вырашыце дадаць у каву вяршкі ў выглядзе парашку. Лепшы варыянт дадатку для кавы — простае малако, багатае на кальцый і бялок. Лепш за ўсё піць каву з малаком падчас прыёму ежы ці пасля яго, каб пазбегнуць рэзкага ўздыму цукру ў крыві.

Самы просты спосаб сапсаваць каву — дадаць у яе шмат цукру. Нагадаем, што цукар звязаны з рызыкай сур’ёзных захворванняў, у тым ліку атлусцення і дыябету. Калі вы не ўяўляеце жыцця без салодкай кавы, пазбягайце штучных падсалоджвальнікаў і кававых сіропаў, а замест іх звярніце ўвагу на раслінныя падсалоджвальнікі (напрыклад, на стэвію).

Ці можна піць каву на пусты страўнік?

Якія стравы і напоі найгоршыя для вашых зубоў? Расказваюць дактары

Чаму кава часам робіць нас больш стомленымі

Клас
39
Панылы сорам
5
Ха-ха
6
Ого
4
Сумна
3
Абуральна
11