Фота: San José Public Library/flickr.com

Фота: San José Public Library/flickr.com

Школьная акруга Тэхаса перад пачаткам навучальнага года выключыла з бібліятэчных паліц усе версіі Бібліі і графічны раман «Дзённік Ганны Франк». Забарона адбылася ў Келлеры ў Тэхасе з насельніцтвам крыху менш за 40 тысяч чалавек.

16 жніўня, за дзень да пачатку заняткаў, Джэніфер Прайс, выканаўчы дырэктар па навучальных праграмах і навучанні, даслала электронны ліст дырэктарам школаў акругі: «Да ліста прыкладаецца спіс усіх кніг, якія мы палічылі спрэчнымі цягам мінулага году. Да канца сённяшняга дня мне трэба, каб усе кнігі былі прыбраныя з бібліятэкі і класных пакояў».

Спіс твораў, якія цяпер ставяць лічаць спрэчнымі, складаецца з 41 кнігі і ўключае ў сябе «Біблію (усе версіі)», «Дзённік Ганны Франк (графічная адаптацыя)», «So You've Been Publicly Shamed», некалькі ЛГБТ-выданняў, такіх як «Вясёлы дом: сямейная трагікамедыя», а таксама класічныя творы, такія як «Самыя блакітныя вочы» Тоні Морысана.

Брайс Ніенман, прэс-сакратар Keller ISD, паведаміў газеце Dallas Morning News, што школьныя папячыцелі Келлера нядаўна зацвердзілі новую палітыку, якая прадугледжвае перагляд кожнай кнігі, якая ўжо перажыла абарону. Новая палітыка была прынятая пасля таго, як улады штата Тэхас пачалі афіцыйнае расследаванне ў дачыненні да Keller ISD з нагоды кніг з сэксуальным зместам ў бібліятэцы. Бацькі і настаўнікі на працягу некалькіх месяцаў праводзілі таемныя сустрэчы, разглядаючы кнігі і прымаючы рашэнні аб тым, якія кнігі могуць застацца, а якія трэба прыбраць. Удзельнікі павінны былі падпісаць пагадненне пра невыдаванне.

Большая частка цяперашняй хвалі забароны кніг у ЗША падтрымліваецца такімі групамі, як «Мамы за свабоду», якія спавядаюць кансерватыўнае хрысціянства, таму іранічна, што акруга ўключыла Біблію ў спіс забароненых кніг.

Забарона кніг у школах і бібліятэках становіцца ўсё больш распаўсюджанай з'явай у ЗША. Як правіла, гэта кнігі, якія закранаюць тэмы ЛГБТ, кнігі, у якіх у той ці іншай форме закранаецца тэма сэксу, а таксама кнігі пра Халакост. Бібліятэкары і адміністратары таксама паведамлялі пра пагрозы пасля ўстаноўкі вітрын з кнігамі пра ЛГБТ, а праварадыкалы сарвалі мноства мерапрыемстваў на тэму ЛГБТ у бібліятэках па ўсёй Амерыцы.

Чытайце яшчэ:

Любіце сачыць за самалётамі палітыкаў і знакамітасцяў праз анлайн-трэкеры? Расказваем, як яны працуюць

У пятніцу ў Вільні прэзентуюць кнігу Тацяны Сапач

Клас
5
Панылы сорам
8
Ха-ха
1
Ого
4
Сумна
0
Абуральна
1