23.08.2022 / 21:04 Бел / Łac / Рус Фатограф Сяргей Марозаў — на волі Яго затрымалі на аўтафестывалі «Лакацыя», што праходзіў 20 жніўня ў Гродне. Пра вызваленне Марозава напісала ў інстаграме «Пагоня. Гродна». Паведамляецца, што Сяргею прызначылі штраф за «экстрэмісцкія» падпіскі ў інстраграме і вызвалілі. Nashaniva.com Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна? Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ