Бэн Рэйн. Фота: ascscience.com

Бэн праславіўся ў 2020 годзе, калі адзін з ягоных ролікаў завірусіўся. З тых часоў ён прысвяціў сваю платформу асвеце людзей па тэмах нейранавук, ствараючы займальныя кароткія відэаролікі для больш чым 600 000 падпісчыкаў на TikTok.

На сваім канале Рэйн выкрывае некаторыя шырока распаўсюджаныя міфы пра наш мозг. Некаторыя з гэтых сцвярджэнняў, напрыклад, што памер мозгу карэлюецца з інтэлектам, што алкаголь забівае клеткі мозгу і што мы здольныя да шматзадачнасці, не зусім дакладныя. Ён развенчвае тры самыя папулярныя памылковыя сцверджанні пра мозг.

Міф № 1: Мы выкарыстоўваем толькі 10% нашага мозгу

Верагоднае паходжанне гэтага міфа можна аднесці да канца 1800-х гадоў, калі псіхолагі Уільям Джэймс і Борыс Сідыс выказалі здагадку, што сярэдні чалавек выкарыстоўвае толькі частку сваіх разумовых здольнасцяў. Больш чым праз стагоддзе гэты міф дагэтуль папулярны. Да прыкладу, у такіх фільмах, як «Вобласці цемры», «Люсі» і «Тэлекінез», галоўны герой раскрывае ўвесь свой патэнцыял і абуджае свае «звышздольнасці».

Насамрэч мы пастаянна выкарыстоўваем 100 адсоткаў нашага мозгу.

Доктар Рэйн кажа, што мозг выкарыстоўвае вялікую частку энергіі нашага цела», таму 10 адсоткаў хопіць толькі на асноўныя цялесныя функцыі, такія як дыханне. Калі б мы выкарыстоўвалі толькі 10 адсоткаў, то мы б былі, па-сутнасці, зомбі.

Міф № 2: існуюць людзі, у якіх лепш развітая правая ці левая палова мозгу

Магчыма, вы чулі сцвярджэнне пра тое, што людзі пераважна выкарыстоўваюць адзін бок мозгу больш, чым іншы, і тое, які бок выкарыстоўваецца, часта вызначае рысы характару. Прасцей кажучы, «правапаўшарныя» людзі, як правіла, больш творчыя, а «левапаўшарныя» маюць больш аналітычны склад розуму. Аднак мозг працуе не так.

Насуперак распаўсюджанаму меркаванню, рысы вашага характару ніяк не звязаныя з тым, якой паловай мозгу вы часцей карыстаецеся.

Наадварот, сканаванне мозгу паказвае асяродкі актыўнасці альбо на левым, альбо на правым баку, у залежнасці ад таго, што робіць чалавек. Напрыклад, калі праўша піша, пры сканаванні загараецца вобласць у левай частцы мозгу, бо менавіта гэтая частка кіруе правай рукой. А калі чалавек кажа, актывізуецца частка левага боку мозгу, бо менавіта там знаходзіцца моўны цэнтр чалавека.

Міф №3: Праслухоўванне класічнай музыкі зробіць вашых дзяцей разумнейшымі

На падставе даследавання, праведзенага ў 1993 годзе, група навукоўцаў вывучыла эфект ад праслухоўвання Моцарта і выявіла, што ва ўдзельнікаў палепшылася прасторавае мысленне, але толькі на час. Вынік аброс чуткамі, а яны спарадзілі міф, вядомы як «Эфект Моцарта».

Хоць Моцарт, магчыма, і не зробіць вашых дзяцей разумнейшымі, праслухоўванне музыкі можа мець іншыя станоўчыя эфекты для неданошаных дзяцей, дапаможа ім пачасціць сэрцабіццё і палепшыць аральнае кармленне.

Мозг неданошанага дзіцяці яшчэ недаразвіты і сувязі паміж рознымі абласцямі слабыя. Але ў адным даследаванні, калі неданошаныя дзеці слухалі інструментальную музыку кожны дзень цягам пяці дзён, функцыянальнае сканаванне мозгу паказала, што ў мозгу гэтых дзяцей ўтварылася больш сувязяў у параўнанні з неданошанымі дзецьмі, якія не слухалі музыку.

У прыватнасці, мазгавая сетка, якая рэагуе на стымулы навакольнага асяроддзя, была лепш звязаная з іншымі сеткамі, такімі як сэнсарна-маторная і слыхавая. Па сутнасці, гэта дапамагло іх мозгу хутчэй дагнаць па ўзроўні развіцця мозг даношаных дзяцей, і яны змаглі хутчэй пачаць разумець навакольны свет.

Чытайце яшчэ:

Калі занадта шмат думаць, гэта можа нашкодзіць здароўю

Як хутка заснуць, калі вам трэба рана ўставаць

Навукоўцы высветлілі, што галюцынацыі могуць быць нармальнай з’явай

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

2
відьмаявідьма / Адказаць
23.08.2022
што наконт музыкі... наш малы "на жаль" (бо я лічу, што на шчасце) выбару не меў - вымушаны быў слухаць цяжкі рок шчэ да нараджэння. дзесьці відэа ёсць, як ён 8-месячны стаіць ля манітора (у 7,5 месяцаў ён ужо стаяў) і трасе башкой пад канцэрт Judas Priest, падражаючы тым, каго бачыць на экране. такое смешнае відэа)
зараз башкой не трасе, але працягвае слухаць выключна цяжкую якасную музыку

я гэта да чаго... бо ёсць жа нямала такіх бабак (і не толькі бабак), што будуць казаць, што гэта сатанінская музыка, што яна разбуральна ўздзейнічае на мозг і ўсё такое. хаця насамрэч разбуральна на мозг уздзейнічаюць розныя свецкія і царкоўныя прапагандысты і іншая нізкаякасная папса)

0
Дон Рэба / Адказаць
24.08.2022
Ну, каб выкарыстоўваць тыя 10% трэба ж мець мозг. Але паглядзіце БТ, і вы пераканаецеся, што можна выкарыстоўваць і 10% чагось іншага.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру