Развал моцы флоту адбыўся нечакана. Быў патоплены флагманскі крэйсер «Масква» і яшчэ некалькі суднаў, у выніку чаго флот пазбавіўся значнай агнявой моцы. Расійскім войскам прыйшлося пакінуць востраў Змяіны — не толькі сімвал украінскага супраціву, але і самую блізкую кропку да Адэсы, а таксама плацдарм, з якога можна было б падтрымаць наступленне.

9 жніўня на аэрадроме Сакі, больш чым за 200 км ад перадавых украінскіх пазіцый, было знішчана восем ці дзевяць баявых самалётаў. «Калі можна ўдарыць па Саках і Севастопалі, гэта ўсё мяняе, — сказаў The Wall Street Journal Джон Спенсар, дырэктар па вывучэнні ваенных дзеянняў у гарадскіх умовах Madison Policy Forum. — Гэтыя ўдары падрываюць забеспячэнне, аператыўнае кіраванне і ў канчатковым выніку магчымасці самага Чарнаморскага флоту».

Па словах заходняга чыноўніка, пасля ўдараў Чарнаморскі флот у асноўным уяўляе з сябе флатылію для берагавой абароны, якая зрэдку наносіць ракетныя ўдары. Панесеныя страты таксама практычна пазбаўляюць Расію шанцаў арганізаваць высадку марскога дэсанту ў Адэсе, сказаў ён.

Апошнія ўдары разам з стратай «Масквы» прымусілі флот перайсці да абарончай тактыкі і трымацца крымскага берага, заявіла Міністэрства абароны Вялікабрытаніі. Бяспеку флоту забяспечвалі радары і самалёты, а паколькі цяпер яна падарваная, то ваеначальнікі могуць думаць пра тое, каб перабазаваць астатнія караблі кудысьці яшчэ, лічыць Спенсар.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

3
ротор / Адказаць
23.08.2022
Дужа заўчасна. Ці варта бегчы наперадзе цягніка ? Тым ня менш, во, спрабуюць.
0
Буль буль / Адказаць
23.08.2022
Буль буль.
0
Знак доброй воли / Адказаць
23.08.2022
Направить весь черноморский флот в направлении крейсера москва
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру