Вядома, што разгляд апеляцыйнай скаргі адбыўся 5 жніўня. Суд пакінуў прысуд палітвязню без зменаў, а скаргу — без задавальнення.
12 мая вядомага вучонага-арнітолага Віктара Фенчука асудзілі на 2,5 года калоніі. Яго абвінавачвалі паводле ч. 1 арт. 342 КК (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Згодна з матэрыяламі справы, «Фянчук блакаваў рух транспарту на праезнай частцы і выкрыкваў розныя лозунгі».
Чытайце таксама:
«Столькі добрых слоў пра сябе пачуў, не чакаючы некралога». Экс-кіраўніка «Аховы птушак Бацькаўшчыны» пасадзілі на 2,5 года





