Аляксандр Сініцын у цэнтры

Аляксандр Сініцын у цэнтры

Генеральны дырэктар расійскага клуба Яўген Сямак заявіў ТАСС, што канфлікт з удзелам гандбаліста быў справакаваны супрацоўнікам караоке-бара (падобнай версіі трымаецца і стрыечная сястра спартсмена Крысціна Андрэева). «Уявіце, што ў іншай краіне вам у твар скажуць: «Вы, рускія, ідзіце адсюль», — кажа Сямак. — Што вы зробіце? Ёсць факт, які пацвярджае, што такія словы былі сказаныя. Сітуацыя не вельмі прыемная».

Філіпаў лічыць, што паколькі Беларусь — «сяброўская краіна», то ёсць надзея «на справядлівы зыход». У клубе лічаць, што ў Брэсце была правакацыя і што Сініцына «датэрмінова» вызваляць.

Аляксандру Сініцыну 25 гадоў. Ён — выхаванец санкт-пецярбургскага гандбола. У растоўскі клуб перайшоў гэтым летам а раней гуляў у клубе з Чэхава Маскоўскай вобласці, у складзе якога двойчы рабіўся чэмпіёнам Расіі.

Клас
8
Панылы сорам
3
Ха-ха
46
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
2