«Удзельнікі летніка займаліся ткацтвам пад наглядам найлепшых неглюбскіх майстрых Людмілы Кавалёвай, Таццяны Суглоб, Алены Дземчыхінай, слухалі лекцыі мастацтвазнаўцы Галіны Нячаевай пра ткацтва ды неглюбскія традыцыі, стваралі гарлячкі і неглюбскія кубкі, вырабы з саломы і кручаныя паясы, спявалі, танцавалі і адпачывалі ў добрай кампаніі», — піша «Штодзень Гомель».

«Гэта былі неверагодныя 6 дзён, шчыльна насычаныя рознымі актыўнасцямі, якімі ў звычайным штодзённым жыцці наўрад ці давялося б пазаймацца. Але ж колькі новай асалоды ды ўражанняў прынеслі ўдзельнікам летніка гэтыя дні», — гаворыцца на старонцы Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Фёдара Шклярава.

Фотаздымкі з падзеі зрабіла Ларыса Шчыракова.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?