18-гадовага хлопца асудзілі на 3 гады за рассылку лістоў членам камісій па рэферэндуме з заклікам сумленна лічыць
У Брэсце агучылі прысуд 18-гадоваму палітвязню Раману Карпуку. Першакурсніка абвінавацілі па ч. 2 арт. 191 Крымінальнага кодэкса (перашкода ажыццяўленню выбарчых правоў, права на ўдзел у рэферэндуме) за адпраўку 99 лістоў членам камісій па рэферэндуме ад імя «палітычных» суддзяў, піша «Вясна».
У тэксце лістоў былі заклікі падлічваць галасы сумленна, паведамляць пра парушэнні на выбарчых участках, а таксама пералік артыкулаў Крымінальнага кодэкса з адказнасцю за фальсіфікацыю.
Сам Раман адзначыў на судзе, што ён усяго толькі хацеў, каб галасы палічылі сумленна.
У выніку суддзя Таццяна Лаўранюк прызначыла хлопцу тры гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму — менавіта такое пакаранне запрасіў пракурор Павел Крупеніч.
Чытайце таксама:
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ