Скрын відэа

Скрын відэа

Меркаваны бацька Наталлі сцвярджае, што жанчына была ўцякачкай, «ездзіла ў Францыю». Там ёй не спадабалася, яна вярнулася «ў Польшчу нібыта», а з Польшчы — ва Украіну.

Паводле яго, апошні раз дачка выходзіла з ім на сувязь «недзе дні тры-чатыры таму. Дыялог быў: «Як справы?» — «Усё нармальна, усё нармальна».

Тады Наталля нібыта сказала, што знаходзіцца ў Літве.

Таксама мужчына распавёў, што яна некалі (даты не называліся) служыла ва Узброеных сілах Украіны, але не ў батальёне «Азоў», і нібыта звольнілася са службы па стане здароўя. Паводле яго, жанчыне зрабілі аперацыю з-за пухліны галаўнога мозга, пасля якой яна стала іншай, больш актыўнай.

Чалавек за кадрам спытаў, ці практыкавалася Наталля Воўк у абыходжанні са зброяй і выбуховымі рэчывамі. Меркаваны бацька адказаў, што паводле Наталлі, «іх на палігон вазілі». Але ён не ведае, ці стралялі яны там.

Дзе і калі знятае відэа, невядома. Як і няма доказаў таго, што гэта сапраўды бацька Наталлі.

Аўтамабіль з Дар'яй Дугінай быў узарваны ўвечары 20 жніўня ў раёне пасёлка Вялікія Вязёмы Маскоўскай вобласці. Жанчына загінула на месцы.

22 жніўня ФСБ заявіла, што раскрыла забойства Дар’і Дугінай. Паводле службы, выканаўцай з'яўляецца «грамадзянка Украіны Воўк Наталля Паўлаўна, 1979 г. н., якая прыбыла ў Расію 23 ліпеня 2022 года разам з дачкой Шабан Сафіяй Міхайлаўнай, 2010 г. н.».

Адказнасць за забойства Дугінай таксама ўзяла на сябе так званая «Нацыянальная рэспубліканская армія», пра якую дагэтуль не было нічога вядома. 

Захад, Украіна, Крэмль, Лукашэнка? Хто можа стаяць за забойствам Дар'і Дугінай?

Ці існуе «Нацыянальная рэспубліканская армія», якая нібыта забіла Дарʼю Дугіну?

Клас
2
Панылы сорам
2
Ха-ха
9
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
2