Курс еўра апусціўся ніжэй за даляр на таргах учора. Гэта агульная сусветная тэндэнцыя.
Расійскі рубель сёння апускаецца на 0,52 капейкі — да 4,2625 беларускага за 100 адзінак.
Таргі працягваюцца.
На пачатку таргоў на біржы ў Мінску 23 жніўня еўра зноў патаннеў. Гэтым разам на 1,47 капейкі — да 2,5376 рубля. Гэта значна ніжэй за даляр, які сёння падрос на 0,81 капейкі, да 2,5618 рубля.