Фота: atomenterglobal.by, Сяргей Тарасаў

З найбольш вядомых агенцтваў у рэестры — «Атам Інтэртэймант». Гэта агенцтва прывозіла ў Мінск сусветных зорак — Depeche Mode, Linkin Park, Lana Del Rey, 30 Seconds to Mars. Яно ж праводзіла фестываль «МОСТ».

Разам з тым гэты ж арганізатар збіраўся прывезці расійскіх артыстаў на канцэрт у Мінск 8 жніўня 2020 года напярэдадні выбараў — але канцэрт быў адменены, бо людзі пачалі масаваць пісаць артыстам з просьбай адмовіцца ад выступлення. Само агенцтва тады каментавала, што бясплатны канцэрт планавалі рабіць не за дзяржаўнае фінансаванне і што гэта быў прыватны заказчык, раскрываць якога яны не могуць.

Агенцтва «Анбрэйкбл», якое таксама акрэдытавана Мінкультам, у гэтым годзе арганізуе канцэрт спявачкі MакSім, «Элітканцэрт» — запрашае Вольгу Бузаву і Стаса Міхайлава.

Кампанія Soundcafe праводзіла фестывалі «Віва Браслаў» і «Вуліца Ежы».

У рэестры і агенцтва «Эвентус». Гэта яно ў кастрычніку збіраецца прывезці ў Мінск расійскага спявака Shaman, які выпусціў патрыятычна-рэваншысцкія хіты «Устанем» і «Я рускі».

У спіс унесены тэатр «ТрыТфармаТ», дзе за мастацкага кіраўніка актрыса Вера Макей-Палякова, жонка міністра замежных спраў. 

Вера Макей-Палякова. Фота: інстаграм актрысы

Уключаны спявак Аляксандр Саладуха, які нядаўна на СТБ прэзентаваў песню, прысвечаную хлебаробам, і святочнае агенцтва спявачкі Улады.

Акрэдытаваны таксама музычны прадзюсерскі «Залатыя галасы» — ён адказны за культурна-спартыўны фестываль «Вытокі», дзень горада, канцэрты некаторых беларускіх артыстаў.

Усяго ў спісе цяпер 85 арганізацый і прадпрымальнікаў. Пакуль там няма, напрыклад, вядомага мінскага клуба «Рэпаблік» (але рэестр абнаўляецца).

Нагадаем, у рэестр будуць уключаць юрыдычных асоб (акрамя дзяржорганаў і дзяржарганізацый), замежныя або міжнародныя арганізацыі, у тым ліку якія не з'яўляюцца юрыдычнымі асобамі.

Каб трапіць у спіс, трэба накіраваць заяву ў Мінкульт і неабходныя дакументы. Іх разгледзіць рэспубліканская экспертная камісія пры Мінкульце.

Дэкларуецца, што камісія будзе ўлічваць мастацкі ўзровень культурна-забаўляльных мерапрыемстваў, праведзеных арганізатарам. А таксама «зверне асаблівую ўвагу на наяўнасць фактаў адмены мерапрыемстваў без уважлівых прычын, іх правядзення з парушэннем патрабаванняў Кодэкса аб культуры, іншых актаў заканадаўства, парушэння тэрмінаў выплаты грашовай кампенсацыі кошту ўваходнага білета, яго нявыплаты або выплаты ў няпоўным памеры».

Гэтае правіла не датычыцца мерапрыемстваў, пасведчанне на права арганізацыі і правядзення якіх выдадзена да 1 жніўня 2022 года.

Тыя, каго не ўключаць у спіс, не будуць мець права праводзіць мерапрапрыемствы.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Железный Дровосек / Адказаць
23.08.2022
Эта прыкарытница полякова ,жена лакея, производит отталкивающее впечатление . Впрочем, колхознику—колхозниково. На чыстам рускам языке.
0
Per aspera / Адказаць
23.08.2022
Савецкія худсаветы адпачываюць!...))
0
семейка корпорейшн / Адказаць
24.08.2022
лукашицкие кланы создали монополию в разных сферах и доят с них бабло
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру