Так будзе выглядаць новая старонка ya.ru
«Яндэкс» адмовіцца ад навіннага агрэгатара і будзе развіваць ya.ru у якасці сваёй новай галоўнай старонкі. Пра гэта кампанія абвясціла пасля закрыцця здзелкі па продажы платформаў «Дзэн» і «Навіны» VK. Ya.ru стане «асноўнай кропкай ўваходу» ў «Пошук», «Пошту» і іншыя сэрвісы «Яндэкса».
«Таксама кампанія выпусціць для Android новую праграму «Яндэкс» з Алісай», — гаворыцца ў заяве.
«Ядром» новай старонкі будзе «пошук». «На ya.ru карыстальнікам будуць даступныя ўніверсальны пошук — каб шукаць што заўгодна дзе заўгодна, пошукавыя вертыкалі — каб знаходзіць, напрыклад, карцінкі або тавары, і Аліса — каб хутка атрымліваць адказы», — растлумачылі ў кампаніі.
І «Дзэн», і «Навіны» пасля закрыцця здзелкі будуць даступныя на партале dzen.ru. Там будуць размешчаныя іншыя сэрвісы і пошукавы радок «Яндэкса». Існуючыя інструменты манетызацыі кантэнту для аўтараў «Дзэн» захаваюцца.
У якасці кампенсацыі за гэтыя актывы Yandex NV. павінен атрымаць 100% сэрвісу дастаўкі ежы Delivery Club.
VK абвясціла, што выйдзе з сумеснага прадпрыемства са «Сберам» («О2О Холдынг»), атрымае 100% у сэрвісе дастаўкі ежы і прадуктаў і затым перадасць Delivery Club «Яндэксу».