Дар'я Дугіна — палітычны аглядальнік, дачка расійскага філосафа Аляксандра Дугіна, аднаго з галоўных ідэолагаў «рускага свету» і «еўразійства», які актыўна выступаў за вайну.
Яна была забітая 20 жніўня пад Масквой пры выбуху аўтамабіля.
Учора ФСБ заявіла аб раскрыцці забойства Дугінай. Па версіі ведамства, за злачынствам стаяць украінскія спецслужбы, а здзейсніла яго Наталля Воўк, якой удалося выехаць з РФ у Эстонію. Украіна адмаўляе сваё дачыненне да выбуху.
0
5
2
1
0
0