Сярод іх — навучальныя праграмы факультатыўных заняткаў «Міжпрадметныя грані матэматыкі» для VIII-XI класаў і «У свеце тэхнікі і тэхналогій: выбіраем інжынерную прафесію» (па вучэбных прадметах «інфарматыка», «фізіка», «геаграфія», «матэматыка», «хімія», «біялогія») для X-XI класаў. 

Вучэбная праграма факультатыўных заняткаў па вучэбным прадмеце «матэматыка» прызначаная для VIII-XI класаў. Праграма разлічаная на 140 гадзін (па 35 гадзін у VIII-XI класе, 1 гадзіну на тыдзень). Змест вучэбнага матэрыялу структураваны па тэмах і размеркаваны па класах.

У сваю чаргу вучэбная праграма факультатыўных заняткаў для X-XI класаў «У свеце тэхнікі і тэхналогій: выбіраем інжынерную прафесію» прызначаная для правядзення факультатыўных заняткаў па фармаванні тэхналагічнай культуры навучэнцаў як аднаго з элементаў агульнай і прафесійнай культуры будучага інжынера. Праграма разлічаная на 70 гадзін (2 гадзіны на тыдзень) у X класе і на 70 гадзін (2 гадзіны на тыдзень) у XI класе.

Паведамляецца, што навучэнцаў пазнаёмяць з гісторыяй узнікнення і развіцця прамысловасці; тэхналогіямі аўтамабіле-, прыбора-, машынабудавання; раскажуць, як развіваюцца такія галіны, як энергетыка, металургія, архітэктура і будаўніцтва; праінфармуюць, што новага ў прыродакарыстанні і ахове навакольнага асяроддзя. Нароўні з традыцыйнымі метадамі навучання (аповед, гутарка, дэманстрацыя) задзейнічаюць кейс-тэхналогіі, метад праектаў, дыскусіі, гульнявыя метады, інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі, патэнцыял адукацыйных экскурсій, выязных заняткаў, анлайн-семінараў, вэбінараў. Пры правядзенні заняткаў істотнае значэнне будуць мець практычныя работы, групавыя праекты. Вынікам вывучэння кожнага модуля стане прэзентацыя групавога праекта з абмеркаваннем і афармленнем атрыманых вынікаў.

Таксама распрацаваная праграма факультатыўных заняткаў «Асновы духоўна-маральнай культуры і патрыятызму» для VI (VII) класаў, якая з'яўляецца працягам праграмы для V (VI) класа. Змест вучэбнай праграмы грунтуецца на ўзаемадзеянні ўстаноў адукацыі з царквой. Факультатыў разлічаны на 35 гадзін (1 гадзіна на тыдзень). Навучэнцы асвояць найважнейшыя духоўна-маральныя паняцці і катэгорыі (дабро і зло, прыгажосць і міласэрнасць); у іх сфармуюцца ўменні супрацоўніцтва, прытрымлівання этычных і маральных норм зносін і ўзаемадзеяння; здольнасць аргументавана выкладаць свой пункт гледжання.

Таксама зацверджаная праграма новага факультатыва пад назвай «Мой псіхалагічны дабрабыт і дапамога аднагодкам у крызіснай сітуацыі». Факультатыўныя заняткі з'явяцца ў раскладзе школьнікаў ужо з першых дзён навучання, іх плануюць праводзіць у 8-11-х класах таксама адзін раз на тыдзень. Усяго праграма разлічаная на 35 вучэбных гадзін.

Клас
2
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
2