Аляксандр Вучыч

У сваім звароце да сербскага народа ён згадаў пра магчымае скасаванне ў Белградзе Еўрапрайда (мерапрыемства, якое праводзіць ЛГБТ), назваўшы гэтую тэму «глупствам»:

«Мы проста абмяркоўваем ўсялякія глупствы, каб не казаць пра тое, што мы будзем рабіць з электраэнергіяй, што мы будзем рабіць з нафтай, бо пасля лістапада расійскай нафты для нас не будзе праз санкцыі. Замест таго, каб гаварыць пра газ, пра мазуту, пра вугаль, мы гаворым пра розныя глупствы», — сказаў Вучыч.

З 1 лістапада Белград праз санкцыі ЕЗ на пастаўкі энергарэсурсаў з Расіі не зможа атрымліваць расійскую нафту. Яе дастаўляюць у краіну танкерамі па Адрыятычным моры, а затым па нафтаправодзе праз Харватыю.

Вучыч яшчэ ў канцы чэрвеня заяўляў, што расійская эканоміка з-за санкцый Захаду супраць Расіі вымушаная шукаць альтэрнатыву і скардзіўся, што з-за нафтавага эмбарга Сербія будзе губляць 600 мільёнаў даляраў у год.

3 чэрвеня Савет Еўрасаюза зацвердзіў шосты пакет санкцый супраць Расіі, які прадугледжвае значнае скарачэнне імпарту расійскай нафты. 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру