Паводле звестак «Віцебскай Вясны», у віну Мацявіну паставілі тое, што ён «супрацьпраўна падрыхтаваў і апублікаваў тэкст з негатыўнай ацэнкай Аляксандра Лукашэнкі, які ўтрымліваў ненарматыўныя формы маўлення», чым публічна яго абразіў.
Свой учынак абвінавачаны патлумачыў тым, што на момант напісання каментарыя ён знаходзіўся ў стане «выбуху негатыўных эмоцый».
12 жніўня суд Першамайскага раёна Віцебска прызнаў Аляксея Мацявіна вінаватым у здзяйсненні злачынства паводле арт. 368, прысудзіўшы яму ў якасці пакарання 1,5 года калоніі з адбыццём ва ўмовах агульнага рэжыму.
Абвінавачанаму 49 гадоў. Вядома, што мужчына нарадзіўся ў Расіі, але ў свой час пераехаў у Беларусь. Скончыў Аршанскае медвучылішча, апошнія 15 гадоў працаваў фельчарам у віцебскай паліклініцы №7. Жанаты, мае 13-гадовае дзіця. Затрымалі Мацявіна 15 ліпеня гэтага года.





