Стрыт-арт у фальклорным стылі стварыла ў Мазыры мастачка Алена Катоўская
Стрыт-арт быў створаны Аленай Катоўскай для праекта «Легенды Мазыра». Гэта народны арт-праект, галоўная мэта якога — прыцягнуць увагу да гісторыі і культуры Мазыра, сфармаваць яго сучасны вобраз, паведамляе тэлеграм-канал «Штодзень Гомель».
Стрыт-арт у фальклорным стылі «На узгорках» стварыла мастачка Алена Катоўская для праекта Signal «Легенды Мазыра».
Алена паходзіць з Мазыра, таму ей дапамагала мноства валанцёраў. Фундатарамі выступілі прадстаўнікі дробнага мясцовага бізнэсу.
У рамках праекта «Легенды Мазыра» роспісы на мясцовых будынках ствараюць мастакі з розных куткоў Беларусі.
Падтрымаць праект можна тут.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ
канечне вобразы ў графіці не зусім беларускія. але твор і выкананне даволі якасныя. не выклікаюць адрынання
у якіх, як гаворыцца, рэаліях жывем...