Мэрыем Герасіменка. Фота з сацсетак

Інфармацыя пра тое, што Мэрыем Герасіменка асудзілі на 15 сутак, з'явілася ў телеграм-канале «Спісы затрыманых» 6 жніўня. Дакладная дата суда дагэтуль невядомая. Але, як мяркуецца, пасяджэнне суда адбылося з 1 па 5 жніўня. Артыкул, па якім судзілі выканаўцу, пазначаны таксама не быў.

Выходзіць, на мінулым тыдні дзяўчына павінна была выйсці на волю. Аднак, як паведаміў «Зеркалу» адзін са знаёмых спявачкі, Мэрыем усё яшчэ не дома.

У канцылярыі суда Цэнтральнага раёна, куды журналісты «Зеркала» патэлефанавалі як звычайныя грамадзяне, паведамілі, што «апошняе пасяджэнне, якое ў яе было, адбылося 10 жніўня». Дзяўчыне далі 15 сутак.

— Выходзіць, гэта для яе другое пасяджэнне?

— Значыць, было яшчэ адно, таму што ў нас стаіць дата вынясення — 10.08.

— То-бок другі суд?

— Так.

Як сказалі ў канцылярыі, судзілі спявачку паводле артыкула 24.23 КаАП (парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў).

3 жніўня на тэрасе бара «Банкі-Бутэлькі» на Зыбіцкай у Мінску прайшоў вулічны канцэрт мінскай спявачкі Мэрыем Герасіменка. Сярод песень, якія яна выканала, былі і творы ўкраінскага гурта «Акіян Эльзы». У прыватнасці, песня «Обійми».

Гледачоў на канцэрт сабралася шмат. Яны публікавалі відэа ў сацсетках, нярэдка са стыкерамі ў жоўта-сініх колерах і іншымі знакамі падтрымкі Украіны.

Пасля таго, як гэтую тэму пачалі педаляваць рэжымныя прапагандысты, пачаліся рэпрэсіі. Ва ўстанову прыйшлі правяраючыя з санстанцыі і МНС. Пазней стала вядома, што ўладальнік бара Андрэй Жук затрыманы на 30 сутак, а Мэрыем Герасіменка — на 15.

Ва ўпраўленні культуры Мінгарвыканкама сказалі, што тое, што адбылося ў бары «Банкі-бутэлькі», нібыта не звязанае з песняй, якую выканала Мэрыем Герасіменка. Прычына, маўляў, у тым, што «гэтае мерапрыемства не было санкцыянаванае ні адным органам дзяржкіравання». Бо 1 жніўня ўступіла ў сілу пастанова, па якой установы, дзе выступаюць артысты, напрыклад, бары і рэстараны, павінны быць уключаныя ў рэестр арганізатараў культурна-відовішчных мерапрыемстваў. 

Але важна памятаць, што праблемы ў Герасіменка і Жука пачаліся пасля таго, як тэму выступлення спявачкі пачалі ў сваіх каналах разганяць прапагандысты і сілавікі. І іх прэтэнзіі былі чыста ідэалагічныя. 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Nord / Адказаць
22.08.2022
Звычайны лукашызм
1
Максим Дизайнер / Адказаць
24.08.2022
Какая счастливая. Выйдет, и можно на вид на жительство в Португалии подаваться. Надо мне как-то на 15 суток попасть.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру