Яго справу па арт. 368 Крымінальнага кодэкса (абраза Лукашэнкі) у закрытым рэжыме разглядаў суддзя Антон Дудаль. Прысуд — два гады калоніі, паведамляе «Бабруйск Анлайн».

Андрэя затрымалі 28 красавіка наўпрост на працы — у яго уласнай роварнай краме «Веласпортмайстар». Разам з Бяляўскім забралі і яго непаўналетняга сына. Потым сына адпусцілі — аддалі бабулі з дзядулем. Пасля затрымання супрацоўнкі ГУБАЗіКа захапілі акаўнт Бяляўскага ў TikTok. 

Падтрымайце Андрэя грашовымі пераводамі, пасылкамі, бандэролямі і тэлеграмамі: СІЗА-5, 213826, Бабруйск, 1-ы Пераезны завулак, 10, Андрэй Мікалаевіч Бяляўскі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?