Гандбаліст Аляксандр Сініцын гуляе ў растоўскім клубе «Данскія казакі». На пачатку жніўня ён разам з камандай адправіўся на зборы ў Брэст. У адзін з вечароў гандбалісты вырашылі зайсці ў караоке адзначыць перамогу ў матчы і там узнік канфлікт, паведамляе BAZA.

Па версіі знаёмых Сініцына, супрацоўнік установы справакаваў хлопца на бойку. Аляксандра і іншых удзельнікаў канфлікту тым жа вечарам затрымалі, аднак пазней усіх, акрамя Сініцына, выпусцілі, а ў дачыненні да гандбаліста распачалі крымінальную справу па артыкуле «Хуліганства».

Блізкія хлопца кажуць, што прамой сувязі з ім няма да гэтага часу. Ні консульства, ні чыноўнікі з федэрацыі гандбола Расіі ніяк не дапамагаюць і займацца гэтай справай не плануюць. Беларускі адвакат па прызначэнні перадаў, што Аляксандр можа выйсці з СІЗА, толькі калі заплаціць пацярпеламу супрацоўніку караоке ($10 тысяч) і заклад следству (800 тысяч расійскіх рублёў).

Блізкія лічаць, што справа можа быць сфабрыкаваная, бо пацярпелы пакуль не прадаставіў медыцынскіх даведак аб траўмах.

Клас
1
Панылы сорам
12
Ха-ха
15
Ого
4
Сумна
1
Абуральна
0