«TJ ўжо некалькі гадоў не зарабляе грошы, працуючы ў страту. Але рэдакцыю праекта і ўсю каманду «Камітэта» заўсёды драйвілі ахоп нашага вяшчання і крутая супольнасць. Мы верылі, што на фоне выпаленай паляны медыя ў рускамоўным сегменце робім важную справу. Пасля блакавання наведвальнасць рэсурсу ў адзін момант скарацілася ў пяць разоў і працягвае плаўна падаць з месяца да месяца», — зазначаюць аўтары.
Праект канчаткова перастане існаваць 10 верасня. Уся тэхнічная інфраструктура, якая складае асноўную частку выдаткаў, будзе згорнутая. На сайце застанецца заглушка, спасылка на архіў артыкулаў рэдакцыі і найлепшых карыстальніцкіх матэрыялаў у фармаце простых HTML-старонак.
Выданне TJ існуе з 2011 года, да 2014-га яно называлася TJournal. Тэматыка навін — сацыяльныя сеткі, блогі, гаджэты, розныя цікавосткі.





