Наталля — мастачка, педагог і керамістка, з вопытам работы больш за 13 гадоў. Яна праводзіла майстар-класы па лепцы з гліны.

Затрыманне адбылося яшчэ ў пятніцу. Дзесяцігадовую дачку Карнеевых забралі ў дзіцячы прытулак, паведамляе «Вясна».

Як удакладняе Радыё Свабода, у Наталлі Карнеевай таксама ёсць 18-гадовая дачка. Цяпер дзяўчына збірае дакументы на апеку над малодшай сястрой.

У дзяўчынак розныя бацькі, бабуль і дзядуляў у малодшай няма. Старэйшая сястра — адзіны дарослы, які можа ёй апекавацца.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?