Выйшла кніга з вершамі для дзяцей Андрэя Скурко. Кніга надрукаваная ў выдавецтве «Тэхналогія».

«Вершы Андрэя Скурко — скарб для дзіцячай літаратуры, бо налітыя любоўю і ўвагай да малых. Яны лёгка чытаюцца, лёгка запамінаюцца і назаўжды застануцца ў нейкім важным закутку свядомасці, з якога ўсё жыццё чалавек будзе пасля чэрпаць натхненне і ўпэўненасць у сваёй каштоўнасці. Беларуская мова ў гэтых вершах — жывая і натуральная. Directly from чалавек, які думае і гаворыць са сваім дзіцем па-беларуску», — гаворыцца на старонцы ў фэйсбуку выдавецтва.

Кніжка ў аправе (цвёрдая вокладка), на добрай паперы. Набыць можна самавывазам у Мінску, а таксама з дастаўкай па Беларусі і за мяжу (плацяжы праходзяць, пошта працуе выдатна), паведамляе «Тэхналогія».

Клас
20
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0