П'яны Афлек у машыне з былой жонкай (злева) і Афлек, калі не п'е. Фота: thesun.co.uk

Упершыню ён з'явіўся на экране ва ўзросце сямі гадоў і хутка стаў дзіцячай зоркай адукацыйнай праграмы «Падарожжа Мімі», піша Onet.pl. Нягледзячы на гэта, яго маці спадзявалася, што ў будучыні яе сын абярэ больш надзейную і сур'ёзную прафесію. Аднак гэтага не адбылося, і Бэн Афлек, а дакладней Бенджамін Геза Афлек, пачаў скараць свет кіно.

Поспех прыйшоў занадта хутка

За сцэнар фільма «Разумнік Уіл Хантынг» (1997), які ён стварыў разам са сваім сябрам дзяцінства Мэтам Дэйманам, 25-гадовы Афлек атрымаў «Залаты глобус» і «Оскар» за найлепшы арыгінальны сцэнар. Па гэты дзень ён застаецца самым маладым рэжысёрам, які атрымаў узнагароду ў гэтай катэгорыі.

Скрыншот з фільма «Разумнік Уіл Хантынг»

Яшчэ большага поспеху ён дамогся, паставіўшы фільм «Аперацыя «Арго»», які ў 2013 годзе атрымаў «Залаты глобус» за найлепшую рэжысуру і найлепшую драму, а таксама тры прэміі «Оскар» за найлепшую карціну, найлепшы адаптаваны сцэнар і найлепшы мантаж.

Афлек найбольш вядомы па такіх фільмах, як «Закаханы Шэкспір», «Армагедон», «Зніклая», «Пэрл-Харбар», «Дзяўчына з Джэрсі» і «Смерць Супермэна».

«Я алкаголік»

Яны пазнаёміліся на здымках фільма «Пэрл-Харбар» у 2001 годзе, а два гады праз з'явіліся разам у фільме «Гарэза». Чуткі пра раман Бэна Афлека і Джэніфер Гарнер пацвердзіліся толькі пасля разводу актрысы са Скотам Фоўлі і разрывам заручын Афлека з Джэніфер Лопес у 2004 годзе.

Афлек і Лопес падчас свайго рамана, 2003. Фота: Evan Agostini/Getty Images

Менш чым праз год, у чэрвені 2005 года, на сонечнай выспе Пэрат-Кей на Тэркс і Кайкас закаханая пара вымавіла таямнічае «так». Ужо ў снежні з'явілася на свет першая іхняя дачка — цяпер ёй 16 гадоў, і яна вельмі падобная на сваю маці, Ваялет Афлек. Пасля ў іх нарадзілася яшчэ двое дзяцей — дачка Серафіна (2009) і сын Самуэль (2012).

Афлек і Гарнер з дзецьмі, 2019. Фота: Broadimage/Shutterstock

Аднак гэта не гісторыя накшталт «і жылі яны доўга і шчасліва». Пасля роўна 10 гадоў шлюбу акцёры абвясцілі пра свой разыход, і іх развод быў канчаткова аформлены ў кастрычніку 2018 года. Самай вялікай праблемай у іх адносінах быў даўні алкагалізм Афлека.

Напачатку іхніх адносін рэжысёр Гэры Уінік прапанаваў Гарнер далучыцца да групы для людзей, якія жывуць з залежнымі. Сапраўды, у 2001 годзе Афлек прайшоў сваю першую афіцыйную рэабілітацыю. У яго выпадку, як і ў выпадку многіх іншых зорак, у фразе «Ананімныя Алкаголікі» няма месца слову «ананімны».

Па паведамленнях, у 15 гадоў ён адправіўся ў свой першы лагер для падлеткаў з групы рызыкі. Пасля ён неаднаразова ляжаў у рэабілітацыйных клініках, у тым ліку ў 2001, 2017 і 2018 гадах, а СМІ ўважліва сачылі за яго барацьбой з залежнасцю і паведамлялі пра яе. Таксама неаднаразова паведамлялася пра праблемы акцёра з азартнымі гульнямі.

П'яны Афлек гуляе з любоўніцай, 2019. Фота: tmz.com

Сёння Афлек, падобна, спраўляецца са сваёй праблемай. Аднак падчас шлюбу з Гарнер акцёр перажыў адны з самых цяжкіх часоў у сваім жыцці. «Мне спатрэбілася шмат часу, каб па сутнасці, глыбока, без ценю сумневу прызнацца самому сабе, што я алкаголік», — сказаў ён у лютым 2020 года ў інтэрв'ю The New York Times. У той жа час, падкрэсліваючы, што любы рэцыдыў «відавочна ганебны», і дзеля сваіх дзяцей ён хацеў бы, каб гэтага ніколі не здарылася. «Я б вельмі хацеў, каб гэтага не было ў інтэрнэце, каб мае дзеці гэтага не бачылі», — сказаў ён. Сапраўды, у самы складаны для пары перыяд папарацы зрабілі мноства іх фатаграфій, пра якія яны, імаверна, хацелі б забыцца.

Хоць у іншым больш раннім інтэрв'ю акцёр заявіў, што працягваў бы піць, калі б не скасаваў шлюб, у 2020 годзе ён прызнаўся, што працягвае адчуваць сябе вінаватым. «Больш за ўсё ў жыцці я шкадую аб тым разводзе», — сказаў ён.

У 2018 годзе новазеландская газета NZ Herald назвала Джэніфер Гарнер «самай даравальнай жонкай Галівуда». Актрыса падтрымлівала свайго мужа не толькі падчас іх шлюбу, але і падчас іх трохгадовага расстання, калі яна ўжо ведала пра яго раман з няняй і яго новыя адносіны з іншымі жанчынамі. Менавіта яна адвезла яго на апошнюю рэабілітацыю.

Афлек у машыне з Гарнер па дарозе ў клініку па лячэнні алкагалізму. Фота: nypost.com

Алкагалізм? Гэта сямейнае

«У майго бацькі былі хранічныя праблемы з алкагалізмам, мая бабуля была алкагалічкай, мой брат правёў некаторы час у рэабілітацыйным цэнтры, гэта ў нас у генах», — прызнаўся ён у 2016 годзе. Кейсі Афлек, малодшы брат Бэна, пасля гэтага тры гады не піў.

У гэтай сям'і доўгая гісторыя залежнасці і псіхічных захворванняў: два дзеда і бацька алкаголікі, бабуля схільная да самагубства, і цётка, залежная ад гераіну.

Аднак алкаголь — не адзіная праблема братоў Афлек. Кейсі, які атрымаў «Оскар» за ролю ў фільме «Манчэстэр ля мора», нібыта дамагаўся прадзюсаркі Аманды Уайт і аператаркі Магдалены Горка, якія працавалі з ім над дакументальным фільмам «Я ўсё яшчэ тут» у 2010 годзе.

Бэн і Кейсі. Фота: gettyimages

У сваю чаргу, у 2017 годзе актрыса і вядучая Хілары Бартан абвінаваціла Бэна ў тым, што ў 2003 годзе ён схапіў яе за грудзі на камеру. Пасля таго, як справа атрымала агалоску, ён хутка папрасіў прабачэння за свае паводзіны. Неўзабаве пасля гэтага візажыст Анамары Тэндлер расказала, што Бэн Афлек «схапіў яе за азадак на ўручэнні «Залатых глобусаў» у 2014 годзе».

У пачатку сваёй кар'еры Афлек таксама зняўся ў шэрагу фільмаў, спрадзюсаваных асуджаным за згвалтаванне і прымус да сэксу Харві Вайнштэйнам, якому прысудзілі 23 гады зняволення. На пытанне аб прадзюсары на «The Late Show» у 2017 годзе. Афлек падкрэсліў, што не хоча каментаваць абвінавачванні, бо казаць павінен не ён, а ахвяры. Аднак ён заявіў, што ў будучыні ахвяруе ўсе даходы ад фільмаў, знятых у супрацоўніцтве з Вайнштэйнам, на карысць RAINN (Rape, Abuse & Incest National Network), арганізацыі, якая займаецца барацьбой з сэксуальным гвалтам. Частка сродкаў таксама павінна была пайсці ў Film Independent, арганізацыю, якая падтрымлівае незалежных кінематаграфістаў.

«Беніфер»

Адносіны Бэна Афлека гэтак жа шырока асвятляюцца, як і яго алкагольная залежнасць. Да таго як сустрэцца з Джэніфер Гарнер, ён больш за сем гадоў сустракаўся з Чэйн Ротман, з якой пазнаёміўся яшчэ ў школе.

Афлек і Ротман. Фота: Newscom/MEGA

У 1997 годзе на званым вячэры, арганізаваным Харві Вайнштэйнам, акцёр пазнаёміўся з Гвінет Пэлтраў. Пара знялася разам у фільмах «Закаханы Шэкспір» і «Гульня ў каханне». Іх адносіны доўжыліся з перапынкамі тры гады.

Афлек і Пелтраў. Фота: Alex Berliner/BEI/Shutterstock

Ён пазнаёміўся з Джэніфер Лопес на здымках фільма «Джыльі». Пасля таго, як развод Лопес з Крысам Джадам быў канчаткова аформлены ў чэрвені 2002 года, яна і Афлек заручыліся праз пяць месяцаў. У той час гэта былі адны з самых гучных адносінаў знакамітасцяў. Пара нават атрымала сваю ўласную мянушку — «Беніфер». Аб разрыве адносін было абвешчана ў студзені 2004 года, і Афлек пачаў сустракацца з Гарнер.

Да разводу з Гарнер акцёр сустракаўся з тэлепрадзюсеркай Ліндсі Шукус, з якой, як паведамляецца, у яго завязаўся раман яшчэ да абвяшчэння пра развод.

Афлек і Шукус. Фота: Invision/AP/Shutterstock

Пасля іх расстання ў 2017 годзе акцёр нядоўга сустракаўся з Шонай Секстан, якая была маладзейшая за яго больш чым на два дзесяцігоддзі. У лютым 2019 года. Шукус і Афлек зноў сышліся, але ў красавіку таго ж года іх адносіны скончыліся назаўжды.

Афлек і Сэкстан. Фота: SplashNews.com

У сакавіку 2020 года ў СМІ ўпершыню з'явіліся чуткі пра раман Афлека з Анай дэ Армас. Пара, якая пазнаёмілася на здымках фільма «Глыбокія Воды», хутка вырашыла жыць разам. Аднак іх раман скончыўся яшчэ да выхаду фільма.

Афлек і дэ Арман. Фота: MEGA

Менавіта тады «Бенніфер» уз'яднаўся, у 2021 годзе. У рэшце рэшт, Лопес і Афлек далі адзін аднаму другі шанец. Закаханыя ажаніліся 16 ліпеня 2022 года ў Лас-Вегасе, праз паўгады пасля абвяшчэння пра заручыны.

Бэн Афлек і Джэніфер Лопес падчас другога шлюбу. Фота: harpersbazaar.com

Чытайце яшчэ:

Джэй Ло і Бен Афлек нарэшце ажаніліся! Згадваем іх гісторыю кахання

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру