Матыў вышыўкі прыдумала беларуска Руфіна Базлова, а саму кашулю стварылі ва ўкраінскай майстэрні Indiposhiv, піша @kyky_org.
Руфіна Базлова расказвае гісторыі палітвязняў, але робіць гэта не словамі і не мазкамі фарбаў. Яна ўвасабляе лёсы зняволеных у сцяжках нітак і ў схемах для вышывання, якія распаўсюджвае сярод салідарных беларусаў і не толькі.
Вось наша гутарка з ёй:
«Не ведаю, як намаляваць Мікалая Статкевіча». Мастачка прыдумала вышываць палітвязняў — і цяпер гэта ж робяць сотні людзей.





