Фота: AP
Няздольнасць расійскіх войскаў атрымаць выгаду з папярэдніх поспехаў пад Бахмутам і Аўдзееўкай з'яўляецца прыкладам больш фундаментальнай праблемы — прадэманстраванай няздольнасці ператварыць тактычныя поспехі ў аператыўныя.
Расійскім войскам не ўдавалася скарыстацца тактычнымі прарывамі для манеўру ў тылавыя раёны Украіны ці вывядзення з ладу значных участкаў украінскіх абарончых рубяжоў.
Гэтым тлумачацца надзвычай павольныя тэмпы прасоўвання расійскіх сіл на ўсход Украіны, якія пераканаўча сведчаць, што расійскія войскі не змогуць захапіць больш тэрыторыі ў найбліжэйшыя месяцы, калі толькі сітуацыя не будзе развівацца непрадбачаным чынам.
Расійскія сілы наўрад ці змогуць кансалідаваць дастаткова рэсурсаў для наступальнай аперацыі, якая прывяла б да значнага тэрытарыяльнага прасоўвання.
Расійскім сілам таксама спатрэбіцца сфармаваць і задзейнічаць дадатковыя штурмавыя групы і баявое абсталяванне, каб аднавіць нават гэтыя абмежаваныя тэрытарыяльныя прасоўванні, якія даюць невялікія тактычныя перавагі.
Пры гэтым расійскія акупацыйныя ўлады, па ацэнцы экспертаў ISW, узмацнілі фільтрацыйныя мерапрыемствы і выкраданні на акупаваных тэрыторыях напярэдадні Дня незалежнасці Украіны, які адзначаецца 24 жніўня.





