На пачатку наступнага тыдня будзе сонечна і горача. Невялікая воблачнасць, без ападкаў, толькі днём у панядзелак па крайнім паўночным захадзе нямоцныя кароткія дажджы. Раніцай слабы туман, бачнасць да кіламетра. Уначы ад + 15°С да + 20°С. удзень у панядзелак + 25°С… + 30°С, у аўторак + 29°С…+32 ° С.

У сярэдзіне тыдня чакаецца пераменная воблачнасць. Без істотных ападкаў. Тэмпература ў сераду ноччу + 17°С + 22°С, днём + 30°С + 33°С.

На пачатку другой паловы тыдня без істотных ападкаў. Уначы + 15°С … + 20°С. удзень у чацвер + 29°С … + 33°С, у пятніцу + 27°С … + 31°С.

Паводле папярэдніх прагнозаў у апошнія выхадныя лета нас чакае пераменная воблачнасць. Дажджы і навальніцы малаверагодныя. Уначы + 13°С … + 17°С. удзень у суботу + 29°С … + 33°С, у нядзелю + 28°С … + 34°С.

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
3
Сумна
4
Абуральна
0