Ён чакае прыросту па выніках жніўня, бо ўраджайнасць збожжавых на гэты момант вышэйшая за сёлетнюю на 6 ц/га, піша Reform.

«Cудзіць толькі па лічбе ВУП не зусім дакладна. Гэта, вядома, важны паказчык, ён дэманструе нейкую актыўнасць, але трэба разумець, што гэта састаўны паказчык, ён паказвае працу цалкам эканомікі. Калі нейкія буйныя ўдзельнікі фармавання ВУП падтарможваюць, то яны могуць пацягнуць лічбу ўніз, але ў цэлым усё роўна ВУП кожны год збіраецца. Мы губляем у параўнанні з мінулым годам, але ўсё роўна эканоміка працуе», — сказаў ён.

Чыноўнік прапанаваў глядзець на іншыя паказчыкі, напрыклад, на сальда знешнегандлёвага балансу, якое «найлепшае ў гістарычным назіранні» — 2,3 млрд даляраў. 

«Другі важны паказчык — гэта даходы, ну заработная плата насельніцтва», — дадаў Ярашэвіч.

Клас
0
Панылы сорам
3
Ха-ха
17
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0