Пасля сыходу Wargaming з Расіі і Беларусі бізнес перадалі кампаніі Lesta з Санкт-Пецярбурга. Менавіта яна цяпер будзе займацца падтрымкай гульні ў RU-рэгіёне.

На выбар будуць прапаноўвацца два варыянты:

  • перанос акаўнта ў RU-рэгіён, якім аперуе Lesta Games. Сістэма будзе рэкамендаваць яго гульцам з Расіі і Беларусі.
  • перанос акаўнта ў EU-рэгіён, дзе апераваннем займаецца Wargaming. Ён рэкамендуецца гульцам з іншых краін.

Пры гэтым у RU-рэгіёне (Lesta Games) будуць даступныя толькі метады аплаты для гульцоў з Расіі і Беларусі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

1
Дон Рэба / Адказаць
21.08.2022
Для рабсейцаў трэба было Panzerkampfwagenwelt - нармальна б зайшло.
1
Горадзенскі КіберЭмаПанк / Адказаць
21.08.2022
Варгеймінг ужо даўно паказалі, што яны ня лічуць сябе беларусамі, і што гэта звычайныя рускамірныя бізнэсоўцы.

Спрабуюць усядзець на двух стульлях, робячы выгляд, што яны "асуджаюць"  вайну, хаця насамрэч стаўленьне да яе ў іх абыякавае.

Алеж адначасова з тым, страчваць грошы з рашкі не жадаюць, таму і правярнулі гэтую схему, калі на паперцы зрабілі "лесту" не варгеймінгам, пераклаўшы грошы проста з адной кішэні ў другую. 

А хто ў гэтай гісторыі апынуўся ахвярамі? Супрацоўнікі менскага офісу. Людзі, некаторыя з якіх прысьвечылі 10 год сваёй кар'еры аднаму праэкту (калі ня больш). Людзі, становішча якіх як спэцыялістаў ў Беларусі з 2020 году стала вельмі складаным у сэнсе пэрспектываў уладкавацца на новае мейсца, калі што, а пасьля пачатку вайны ўпала да ніжэйшай адзнакі. Варгеймінг, і асабіста Віктар КІслы гэта ведалі. І з лёккасьцю наплявалі.

А цяпер, яны зваліўшы беларусаў у асобны, "орачы" рэгіён, пасьля такога стаўленьня да сваіх супрацоўнікаў, людзей калісьці адной зь імі нацыі, яны жадаюць далей зарабляць грошы на беларусах. 

Проста калі вы іншы раз захаціце ўсталяваць кліент танкаў (нават эўрапейскі), ці што-небудзь ад варгеймінгу, ці нават заданаціць ім, памятайце аб гэтым. 
Гуляйце ў якасныя гульні, Беларусь панадусім. 
0
Чалавеча / Адказаць
22.08.2022
Горадзенскі КіберЭмаПанк, згодны на сто адсоткаў!
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру