Дрытан Абазавіч. Фота: AP Photo/Risto Bozovic

На пачатку жніўня Абазавіч падпісаў пагадненне з Сербскай праваслаўнай царквой і яе патрыярхам Парфірыем. Дакумент сярод іншага пацвярджаў права ўласнасці Царквы на нерухомасць у Чарнагорыі.

На думку ініцыятараў адстаўкі ўрада, каманда прэм'ер-міністра Абазавіча абяцала дамагчыся прагрэсу ў рэформах для ўступлення Чарнагорыі ў Еўрасаюз, але замест гэтага засяродзілася на адносінах з Царквой, тым самым нагнятаючы напружанасць у грамадстве.

Праваабарончыя групы і праеўрапейскія палітычныя партыі раскрытыкавалі пагадненне, заявіўшы, што яно дае СПЦ занадта шмат прывілеяў у параўнанні з іншымі рэлігійнымі супольнасцямі.

Дрытан Абазавіч узначаліў урад Чарнагорыі ў красавіку 2022 года, пасля таго як быў абвешчаны вотум недаверу папярэдняму Кабінету міністраў. 

Пасля выхаду з дзяржаўнага саюза з Сербіяй у 2006 годзе ў Чарнагорыі працягваюць існаваць рознагалоссі паміж тымі, хто ідэнтыфікуе сябе як чарнагорцаў, і тымі, хто выступаў супраць незалежнасці краіны.

Чарнагорыя ўваходзіць у НАТА з 2017 года і з'яўляецца кандыдатам на ўступленне ў Еўрасаюз. А Сербія спрабуе ўзмацніць свой уплыў у краіне, выкарыстоўваючы ў тым ліку Сербскую праваслаўную царкву, якая лічыцца самай магутнай рэлігійнай супольнасцю ў Чарнагорыі.

Прэм'ер Дрытан Абазавіч — этнічны албанец, гэтая супольнасць у Чарнагорыі складае каля 5% насельніцтва. Яму ўсяго 36 гадоў, і ён быў адным з наймаладзейшых кіраўнікоў краін і ўрадаў ва ўсім свеце. На пару месяцаў маладзейшымі за Абазавіча былі толькі прэзідэнт Чылі Габрыэль Борыч Фонт і старшыня Вярхоўнай палітычнай рады Емена Махдзі Аль-Машат.

Гэтым летам у Еўропе аб складанні сваіх паўнамоцтваў абвясцілі ўжо чатыры прэм'ер-міністры: у Італіі — Марыё Драгі, у Вялікабрытаніі — Борыс Джонсан, у Балгарыі — Кірыл Пяткоў, у Эстоніі — Кая Калас. Чарнагорскі ўрад стаў пятым.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

1
дрыстан з абаза - кабыле легчэ / Адказаць
21.08.2022
"але замест гэтага засяродзілася на адносінах з Царквой, тым самым нагнятаючы напружанасць у грамадстве."
о, божухна. навошта яна гэта рабіла? навошта яна вышчыпвала бровы? гэта ж балюча. зато красіва
нядаўна там нейкі чэл нейкіх чэлаў пастраляў... "Мужчина открыл огонь по прохожим и полицейским, когда последние попытались усмирить его около Дома правительства."
неспакойна і на том этам маленькам клачкэ зямлі
1
ревнует, значит любит? / Адказаць
21.08.2022
- смотри, какой красивый. - мужу говорю
- он тупой.
- в смысле? как можно судить об интеллекте человека только по его внешнему виду?
- можно

а! поняла - он ревнует.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру