Унікальны стратасферны беспілотнік Airbus Zephyr разбіўся ў Арызоне пасля 64 дзён палёту
Падраздзяленне Пентагона пад назвай Army Futures Command запусціла праект працяглых выпрабаванняў стратасфернага шматмэтавага беспілотніка Airbus Zephyr 15 чэрвеня. Апарат кружыў у асноўным над паўднёва-заходняй часткай ЗША на вышыні больш за 20 км. Але 19 жніўня наземныя дыспетчары, якія кіравалі беспілотнікам пры дапамозе сродкаў спадарожнікавай сувязі, страцілі з ім сувязь.
Zephyr унікальны тым, што можа лётаць вельмі доўга. Яго здольнасць здзяйсняць працяглыя палёты абумоўленая выкарыстаннем сонечнай энергіі. Сонечныя панэлі на верхняй частцы бесперапынна паглынаюць сонечнае святло на працягу дня, забяспечваючы дастаткова энергіі для сілкавання вінтоў як днём, так і ноччу.
Лётаючы высока ў стратасферы, робат не залежыць ад зямных метэаўмоў, гэта дазваляе яму практычна бесперапынна атрымліваць сонечную энергію. Да таго, ж нягледзячы на прыстойную даўжыню ў 25 метраў, яго маса невялікая — усяго 75 кг.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ
нешчаслівыя лічбы, да, Д.?)