Галоўны ідэолаг беларускага войска Леанід Касінскі

Галоўны ідэолаг беларускага войска Леанід Касінскі

«Генеральная пракуратура Рэспублікі Беларусь на пачатку 2022 года, валодаючы інфармацыяй аб месцах знаходжання не менш як 400 жывых нацысцкіх злачынцаў, якія карыстаюцца абаронай замежных дзяржаў, накіравала 60 просьбаў аб аказанні прававой дапамогі па справе аб генацыдзе беларускага народа ў 18 краін», — заявіў Касінскі, выступаючы на «I Міжнародным антыфашысцкім кангрэсе» ў Маскве. Паводле яго, запыты накіраваныя ў Канаду, ЗША, Вялікабрытанію, Аргенціну, Бразілію, Аўстралію, Літву, Латвію і іншыя краіны.

Па словах ідэолага, Літва і Латвія адразу адмовілі ў аказанні «прававой дапамогі» рэжыму Лукашэнкі, спаслаўшыся на тое, што задавальненне просьбаў Мінска «нанясе шкоду бяспецы іх дзяржаў».

Улічваючы тое, што з года заканчэння нямецкай акупацыі Беларусі, 1944-га, сёлета споўнілася 78 гадоў, самаму маладому «нацысцкаму злачынцу» мусіць быць ужо як мінімум пад сотню гадоў. Улічваючы, што да такога ўзросту ў прынцыпе дажываюць нямногія, лічба ў 400 чалавек выглядае неверагоднай. Нават калі дапусціць, што ў распараджэнні Генеральнай пракуратуры сапраўды ёсць 400 прозвішчаў людзей, якія ў часы Другой сусветнай вайны знаходзіліся ў складзе нямецкіх і пранямецкіх фармаванняў на тэрыторыі Беларусі і жывуць дагэтуль, слаба верыцца, што ў дачыненні да кожнага з іх пракуратура магла сабраць пераканаўчыя доказы персанальнай віны ва ўчыненні злачынстваў. Сусветная практыка паказвае, што гэты працэс праз столькі гадоў звычайна вельмі доўгі і складаны. Калі, вядома, праводзіць яго па цывілізаваных правілах.

Клас
1
Панылы сорам
15
Ха-ха
10
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
1