Wizz Air пасля крытыкі перадумала лётаць з Абу-Дабі ў Маскву
8 жніўня авіякампанія, якая прыпыніла ўсе рэйсы ў Расію пасля пачатку ўварвання ва Украіну, паведаміла, што з кастрычніка адновіць палёты з Абу-Дабі ў Маскву. Рэйсы павінна была выконваць дачка Wizz Air, якая базуецца ў ААЭ, Wizz Air Abu Dhabi. Але цяпер кампанія вымушаная адмовіцца ад гэтых планаў.
У сацыяльных сетках пасля заявы Wizz Air з'явіліся заклікі да байкоту авіякампаніі з хэштэгамі #wizzairsupportsterrorists і # WizzAirMakesMoneyOnBlood.
Сам лаўкостар патлумачыў пастанову аб адтэрміноўцы «галіновымі абмежаваннямі ў ланцужку паставак». У заяве авіякампаніі нічога не гаворыцца пра негатыўную рэакцыю грамадскасці, але яна відавочна аказала свой уплыў.
Чытайце таксама:
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ