Адзін з вынікаў начных артылерыйскіх абстрэлаў Днепрапятроўшчыны

Адзін з вынікаў начных артылерыйскіх абстрэлаў Днепрапятроўшчыны

Па Адэшчыне расіяне ўдарылі пяццю ракетамі. 21 жніўня каля трох гадзін ночы зенітным ракетным падраздзяленнем паветранага камандавання «Поўдзень» над морам былі знішчаныя дзве крылатыя ракеты тыпу «Калібр». Пра гэта паведаміў прадстаўнік Адэскай вайсковай адміністрацыі Сяргей Братчук у тэлеграме. Па словах Братчука, ракеты акупанты выпусцілі з акваторыі Чорнага мора. Яшчэ тры крылатыя ракеты трапілі па тэрыторыі аднаго з сельскагаспадарчых прадпрыемстваў Адэскага раёна, ёсць пападанне ў збожжасховішча.

Таксама расійскія войскі ўсю ноч абстрэльвалі са ствольнай артылерыі і РСЗА Нікапальскі і Крыварожскі раёны Днепрапятроўскай вобласці, выклікаўшы пажар і разбурэнні. Пра гэта паведаміў у тэлеграме начальнік Днепрапятроўскай АВА Валянцін Рэзнічэнка. 

Чалавечых ахвяраў у выніку гэтых абстрэлаў не зафіксавана.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
6