Шайгу ўдакладніў, што працягваецца вытворчасць іншых гіпергукавых ракет «Кінжал».
Ён дадаў, што на форуме «Армія-2022» былі падпісаны кантракты Мінабароны РФ і іншых сілавых ведамстваў на суму амаль паўтрыльёна рублёў. Яны датычацца ў тым ліку паставак зенітных ракетных сістэм С-500 і міжкантынентальных балістычных ракет «Сармат».
«Гэта зʼяўляецца такім чарговым аргументам таго, што мы далёкія ад ізаляцыі, і наш абаронна-прамысловы комплекс як працаваў, так і працуе, грунтоўна, надзейна, упэўнена», — дадаў Шайгу.





