Чым памыць унітаз?

Можна выкарыстаць звычайны сродак для чысткі, але ёсць і іншыя варыянты. Да прыкладу, можна ўзяць капсулу для пасудамыечнай машыны, якую трэба пакласці ва ўнітаз і пачакаць пару гадзін. Пасля гэтага памыйце ўнітаз шчоткай ці ёршыкам і змыйце цёплай вадой.

Таксама добра працуе паста з соды, лімоннай кіслаты і воцату. Іх трэба змяшаць, каб атрымалася густая паста, якую трэба нанесці на забруджаныя ўчасткі і пакінуць на некалькі гадзін. Пасля прамыйце яго цёплай вадой.

З унітаза смярдзіць? Простыя трукі выправіць сітуацыю

Часам нават моцныя мыйныя сродкі не спраўляюцца. У гэтай сітуацыі можна выкарыстоўваць сталовую лыжку сухіх дражджэй, размяшаную ў палове шклянкі кіпячонай вады. Выліце гэтую сумесь ва ўнітаз і пакіньце на ноч, а пасля змыйце.

У барацьбе са смуродам дапаможа таксама… звычайная запалка. Запаліце яе, а пасля кіньце ва ўнітаз. Сера, якая ў іх змяшчаецца, хутка знішчыць бактэрыі, якія ствараюць непрыемныя пахі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Шу / Адказаць
28.08.2022
Капсулы для пасудамыечнай машыны працуюць ад +40, так што не
0
Уладзімір / Адказаць
28.08.2022
Шу, Я карыстаюсь такімі капсуламі для сьцёка на кухні. Працуе.
Згодзен, што для такіх мэтаў лепш гарачая вада.

1
сант эх нічка / Адказаць
28.08.2022
Уладзімір, дык раяць, каб лепш спрацавала тая ж сода, вычэрпаць ваду з ванітаза), а потым заліць патрэбны раствор
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру