У суседскім канфлікце спрабавала разабрацца ТРК «Брэст».

Пенсіянерка Марыя Дзям'янаўна знайшла расколіны пад вокнамі свайго дома. Акрамя гэтага, у склепе, па словах жанчыны, пачала з'яўляцца чорная цвіль, якой раней не было.

У гэтым яна вінаваціць суседзяў, якія нібыта ўладкавалі побач туалет і памыйную яму. А калі яны ўключаюць пральную машыну, то ў пенсіянеркі яшчэ і раса ўнутры акна з'яўляецца. 

Суседзі прэтэнзіі адмаўляюць і кажуць, што жанчына проста шукае нагоды для сваркі і тэрарызуе ўвесь раён.

Сына суседкі Марыя Дзям'янаўна абвінаваціла ў тым, што ён у дзве гадзіны ночы сядзеў у туалеце і пасля выцягваў нейкія трубы. Яна, маўляў, паўгадзіны стаяла і ўсё бачыла.

У канцы сюжэта суседзі перакапалі меркаванае месца, дзе нібыта знаходзіцца памыйная яма, але нічога не знайшлі.

Прадстаўнікі «Водаканала» пацвердзілі, што ніякай каналізацыі няма і прэтэнзій да жыхароў няма.

Намеснік начальніка аддзела архітэктуры раёна, якога таксама ўцягнулі ў разборкі, сказаў, што з прычынамі расколін трэба разбірацца. Для гэтага пенсіянерцы трэба замаўляць экспертызу.

Клас
5
Панылы сорам
64
Ха-ха
18
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
7