Іх лавачка стаіць у зялёнай зоне на вуліцы Максіма Танка і ўяўляе з сябе своеасаблівы фларарыум: акварыум з кветкамі. Таксама ў лаўкі ёсць сонечная батарэя і USB-раз'ёмы. Яна з усіх бакоў шкляная: і сядзенне, і спінка, і частка, якая прымыкае да галёнак. Шкло мацуецца да масіўных металічных рыгеляў.

Вядома, што ў гарачае надвор'е шкло вельмі моцна награваецца — так што на лавачцы практычна немагчыма будзе сядзець, не рызыкуючы атрымаць апёк. Удзельная цеплаёмістасць дрэва прыкладна ў тры разы вышэйшая, чым цеплаёмістасць шкла — гэта значыць, шкло награваецца прыкладна ўтрая хутчэй за дрэва і гэтак жа павольна астывае. Таму лавачкі звычайна і робяць драўлянымі, каб на іх было камфортна сядзець.

Другое месца занялі адразу дзве лаўкі. Першая з іх —антывандальная лава Гаррамаўтадара Мінгарвыканкама ў паркавай зоне каля станцыі метро «Міхалова». Ля лавачкі таксама ёсць свой міні-садок з кветкамі.

Іншая — гіганцкая канструкцыя пад назвай «#любимуюнеотдают» ад «Мінскай гарадской жыллёвай гаспадаркі» на алеі Народнага Адзінства.

«Бронзавых» прызёраў таксама два. Адзін — «Гатэль «Кантыненталь» з лавай-арэлямі ў садзе Гашкевіча. Другі — комплекс лавачак з кветкавымі кадкамі ад «Зелянбуда» Кастрычніцкага раёна на скрыжаванні вуліц Жукоўскага і Варанянскага.

Вось і астатнія ўдзельнікі конкурсу.

Клас
3
Панылы сорам
43
Ха-ха
7
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
3