Габрыэлюс Ландсбергіс. Фота: EPA
Каб забарона на візы для расіян была эфектыўнай, краіны Еўрасаюза павінны аднагалосна ануляваць раней выдадзеныя шэнгены і забараніць выдачу новых. Такое меркаванне выданню Politico агучыў кіраўнік МЗС Літвы Габрыэлюс Ландсбергіс.
«Пачынаючы з гэтага моманту трэба сказаць яснае «не» турыстам з Расіі і Беларусі», — сказаў ён.
На яго думку, Еўропа павінна прымаць тых, «каму патрэбны прытулак, а не адпачынак».
Ландсбергіс лічыць, што адмяніць раней выдадзеныя доўгатэрміновыя візы неабходна як мінімум на перыяд вайны ва Украіне. Тыя краіны, у якіх выступаюць супраць такога рашэння, кіраўнік МЗС Літвы заклікаў уважліва вывучыць выдадзеныя раней шэнгенскія візы.





