18 жніўня стала вядома пра тое, што каля пасёлка Стрэшын у Жлобінскім раёне знік 15-гадовы падлетак. На месца надзвычайнага здарэння выехалі пошукавыя атрады, міліцыя, МНС, ратавальнікі і добраахвотнікі.
Пазней з'явілася версія, што хлопчык мог патануць у рацэ Дняпро.
Пошукавы атрад «Пульс» просіць адгукнуцца ўладальнікаў рэхалотаў і лодак.
Пазней цела знайшлі на глыбіні трох метраў на адлегласці каля 250 метраў ад месца здарэння.
Як высветлілася, кампанія з 4 падлеткаў адпачывала на Дняпры паблізу гарадскога пасёлка Стрэшын. Двое хлопцаў вырашылі паплыць на бервяне, але, калі іх падхапіла плынь, яны спалохаліся і паплылі да берага. У 15-гадовага хлопца дабрацца да берага не атрымалася.
Сёння вадалазы АСВОД знайшлі цела падлетка





