Як распавёў у інтэрв'ю Bloomberg Джока Відода, Пуцін асабіста паведаміў яму аб жаданні прыехаць на саміт. На Балі, па словах прэзідэнта Інданезіі, таксама збіраецца прыехаць і старшыня КНР Сі Цзіньпін.
Як адзначае Bloomberg, калі візіт Пуціна адбудзецца, то саміт G20 стане першым пасля пачатку вайны ва Украіне мерапрыемствам з удзелам лідараў заходніх краін, на якім будзе прысутнічаць прэзідэнт РФ.
Урадавая крыніца, якая пажадала захаваць ананімнасць, пацвердзіла Bloomberg, што Пуцін збіраецца прыехаць на Балі. Прэс-служба Крамля ад каментарыяў з гэтай нагоды ўстрымалася.
Раней дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк у інтэрв'ю ВВС заяўляў, што Уладзімір Зяленскі можа наведаць саміт G20.





