Рэлігійная сутнасць свята наступная:
Незадоўга да Галгофы, кажа Святое Пісьмо, Ісус Хрыстос узняўся з трыма апосталамі — Пётрам, Якубам і Янам — на гару Табор у Галілеі, дзе «перамяніўся перад імі. Аблічча Ягонае заззяла, быццам сонца, а вопратка сталася белай, як святло».
А калі хрысціянства прыйшло на нашы землі, дзень Перамянення злучыўся са старажытным святам земляробчага календара.
На Спаса ў цэрквах свяцілі яблыкі і іншую садавіну.
Старадаўнiя паданнi казалі, што ў дзень Яблычнага Спаса Госпад адорвае душы ўсiх памерлых дзяцей райскiмi яблыкамi — першымi пладамi новага ўраджаю. Таму, у каго хто памёр з блізкіх, той не еў яблык да Спаса, каб на тым свеце блізкаму не застацца без яблык.
Пра Спас ёсць шмат прымавак і прыкметаў.
Калi буслы адлятаюць раней за Спас, восень будзе ранняя і халодная. Калі пазней за Спас — мяккая i цёплая.
Прыйшоў Пятрок (12 ліпеня) — апаў лiсток, прыйшоў Iлья (2 жніўня) — апала два, прыйшоў Спас (19 жніўня) — пайшло лета ад нас.
Якi другi Спас (першы Спас — 14 жніўня), такi i студзень.
Спас — усяму час.





